Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Сенненскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы да наўмыснага прычынення, па найме, цяжкага цялеснага пашкоджання, здзейсненага спосабам, які носіць характар мучэння і катавання

  1581

19 снежня 2018 года судом Сенненскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да С., грамадзяніна Арменіі, раней не судзімага, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 147 КК.

Абвінавачаны С. у перыяд часу з 10 мая па 26 ліпеня 2018 года, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў г.п. Багушэўск, з мэтай наўмыснага прычынення іншай асобай цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелай Л., маючы намер на прычыненне ёй пашкоджанняў, небяспечных для жыцця, што пацягнулі за сабой страту зроку, якіх-небудзь органаў і страту органамі іх функцый, жадаючы здзейсніць указанае злачынства спосабам, які носіць характар мучэння і катавання, дзейнічаючы на глебе працяглых непрыязных адносін, якія склаліся ў яго да Л., і з помсты за здзейсненае ёю ў маі 2017 года ДТЗ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць яго 16-гадовага сына, арганізаваў падрыхтоўку да здзяйснення ўказанага злачынства іншай асобай па найме.

Так, абвінавачаны С. знайшоў для здзяйснення злачынства за матэрыяльнае ўзнагароджанне ў памеры 1 000 долараў ЗША іншую асобу, паведаміўшы ёй даныя пацярпелай, а таксама выказаў свае намеры аб канкрэтных дзеяннях выканаўцы пры здзяйсненні ім злачынства. Падчас асабістай сустрэчы з выканаўцам, які паведаміў аб здзяйсненні злачынства, абвінавачаны С., прагледзеўшы прадастаўлены яму фотаздымак пацярпелай з наяўнымі цялеснымі пашкоджаннямі, дакладна мяркуючы, што злачынства было здзейснена, пісьмова пацвердзіў свае намеры аб выплаце матэрыяльнага ўзнагароджання за яго здзяйсненне. Аднак грашовыя сродкі не былі перададзены выканаўцы ў сувязі з затрыманнем абвінавачанага супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Прыгаворам суда абвінавачаны С. прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, здзейсненага спосабам, які носіць характар мучэння і катавання, па найме, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага, і па ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 147 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык