Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічным судом прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці асобы, якія дапусцілі парушэнне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, якія распаўсюджваюцца на алкагольную прадукцыю

6 студзеня 2022  778

У снежні 2021 года ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці паступіла на разгляд 6 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да асоб, якія дапусцілі парушэнне абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, што распаўсюджваюцца на алкагольную прадукцыю.

Пратаколы складзены службовымі асобамі Брэсцкай абласной інспекцыі Дзяржстандарту, якія падчас праверкі магазінаў выявілі прапануемую да рэалізацыі алкагольную прадукцыю, што не адпавядае па бяспецы патрабаванням палажэнняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР ТС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР ТС 029/2012 «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў».

Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, якія распаўсюджваюцца на алкагольную прадукцыю, прадугледжана часткай 3 артыкула 24.8 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Так, згодна з разгледжаным судом пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні ў гандлёвым аб’екце ААТ «Астрамечава» ў в. Яцкавічы Брэсцкага раёна ў перыяд са снежня 2020 па верасень 2021 года да рэалізацыі прапаноўвалася віно вінаграднае натуральнае вытрыманае напаўсалодкае чырвонае кабернэ LEGENDA MOLDOVEI, вырабленае I.C.S. «Bulgari Winery» S.R.L (Рэспубліка Малдова) з прымяненнем недапушчальнай харчовай дабаўкі – кансерванту сарбінавая кіслата.

Пастановай суда за парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі ААТ «Астрамечава» прызначана адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 80 базавых велічынь, што склала 2320 рублёў.

Акрамя таго, пастановай суда да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута службовая асоба ААТ «Астрамечава», адказная за выкананне абавязковых патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, у выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь, што склала 290 рублёў.

Памер штрафу разлічаны судом з улікам памеру базавай велічыні па стане на 27 снежня 2021 года.

Судом разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да ТАА «Еўрагандаль», якое з лютага па верасень 2021 года выпусціла ў абарачэнне ў магазіне, размешчаным у горадзе Брэсце па вул. Варшаўская шаша, віно вінаграднае натуральнае белае напаўсухое вытрыманае «MARSEL MARTIN CHENIN BLANK», вырабленае «MARSEL MARTIN» (Французская Рэспубліка) згодна з маркіроўкай з прымяненнем недапушчальнай харчовай дабаўкі – кансерванту Е200.

Пастановай суда ад 5 студзеня 2022 года ТАА «Еўрагандаль» падвергнута адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 80 базавых велічынь, што склала 2560 рублёў.

Намесніку дырэктара філіяла ТАА «Еўрагандаль» па г. Брэсце, адказнаму за кіраванне, арганізацыю і кантроль работы замацаваных гандлёвых аб’ектаў, прызначаны штраф у памеры 10 базавых велічынь, што склала 320 рублёў.

Судовыя пастановы не ўступілі ў законную сілу і могуць быць абскарджаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

На разглядзе эканамічнага суда знаходзяцца дзве справы аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да ААТ «Прадтавары» і яго службовай асобы, якім ставіцца ў віну рэалізацыя він вінаградных, вырабленых згодна з маркіроўкай з прымяненнем недапушчальных харчовых дабавак – кансерванту Е200, Е202:

напаўсалодкага чырвонага Абшэрон Шараб Чынар, вытворца ААТ «Абшэрон-Шараб» (Азербайджан),

напаўсухога чырвонага Алавердзі Олд Грузія Alaverdi OLD GRUZIA, вытворца АТ «Тэліяні Велі» (Грузія),

папаўсалодкага чырвонага GRUZIA АЛАЗАНІ, вытворца АТ «Тэліяні Велі» (Грузія),

напаўсалодкага белага Алазанская даліна Teliani Valley, вытворца АТ «Тэліяні Велі» (Грузія),

напаўсухога белага Алавердзі Олд Грузія Alaverdi OLD GRUZIA, вытворца АТ «Тэліяні Велі» (Грузія),

напаўсухога чырвонага кабернэ LEGENDA MOLDOVEI, вытворца I.C.S. «Bulgari Winery» SRL (Рэспубліка Малдова),

напаўсалодкага белага Кахецінскае дамашняе, вытворца ТАА «Кварэльскі склеп» (Грузія),

сухога белага Кахецінскае дамашняе, вытворца ТАА «Кварэльскі склеп» (Грузія),

напаўсалодкага чырвонага «BARON SAINT MICHEL», вытворца Clansse I.D. (Францыя),

напаўсухога белага Пірасмані Teliani Valley, вытворца АТ «Тэліяні Велі» (Грузія),

напаўсалодкага чырвонага Алазані Gruzia, вытворца АТ «Тэліяні Велі» (Грузія),

напаўсалодкага чырвонага кабернэ LEGENDA MOLDOVEI, вытворца I.C.S. «Bulgari Winery» SRL (Рэспубліка Малдова),

напаўсухога белага КАМПА ДЭ ФЛОРЭС, вытворца «Bodegas Navalon S.L.» (Іспанія),

напаўсухога чырвонага АЛАВЕРДЗІ Old Gruzia, вытворца АТ «Тэліяні Велі» (Грузія).

Разгляд спраў прызначаны судом на 11, 12 студзеня 2022 года.

Суб’ектам гаспадарання, якім ААТ «Прадтавары» рэалізавала вышэйназваныя вінаградныя віны, Брэсцкай абласной інспекцыяй Дзяржстандарту выдадзена прадпісанне аб забароне рэалізацыі наяўных рэшткаў партый прадукцыі, у тым ліку ініцыяваны забарона ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адабранне дадзенай прадукцыі.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі