Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суд зменшыў памер належных да спагнання з індывідуальнага прадпрымальніка няўстойкі і працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі

4 лютага 2022  1098

Эканамічным судом Гомельскай вобласці разгледжана справа па іску ТАА «М» (далей – ісцец) да індывідуальнага прадпрымальніка В. (далей – ІП В., адказчык) аб спагнанні больш за 16 тысяч рублёў, налічаных у сувязі з пратэрміноўкай аплаты тавару, у тым ліку 10,5 тысячы рублёў пені і 5,5 тысячы рублёў працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі.

У сілу артыкула 314 ГК Рэспублікі Беларусь змяншэнне няўстойкі з’яўляецца правам суда. Няўстойка можа быць зменшана судом, калі суд прыйдзе да вываду, што належная аплаце няўстойка несуразмерная наступствам парушэння абавязацельства. 

Вывучыўшы матэрыялы справы і прыняўшы пад увагу перыяд пратэрміноўкі, значны памер няўстойкі (0,5 %), поўнае пагашэнне адказчыкам сумы асноўнага доўгу, а таксама ўлічваючы тое, што наступствы парушэння абавязацельства часткова кампенсуюцца належнымі спагнанню працэнтамі за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі, і зыходзячы з таго, што сума заяўленай да спагнання няўстойкі несуразмерная наступствам парушэння абавязацельства, на падставе арт. 314 ГК Рэспублікі Беларусь суд зменшыў належную да спагнання пеню да 2500 рублёў.

Акрамя таго, улічваючы высокі памер прадугледжаных дагаворамі працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі (дзесяцікратна павялічаная стаўка рэфінансавання), суд па заяве адказчыка зменшыў належныя да спагнання працэнты за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі да 551,07 рубля (да памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).

Суд таксама прыйшоў да вываду, што змяншэнне няўстойкі і працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі да названых памераў захоўвае пэўны баланс інтарэсаў як крэдытора, так і даўжніка.

У сувязі з гэтым патрабаванні істца судом былі задаволены часткова на суму 3051,07 рубля, або на 19 % ад заяўленых патрабаванняў.

Рашэнне суда не абскарджана і ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі