Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічны суд Гомельскай вобласці абараніў правы крэдытора, прызнаўшы неправадзейным рашэнне аб выключэнні даўжніка з АДР

24 сакавіка 2022  503

Эканамічным судом Гомельскай вобласці разгледжана справа па іску ААТ «Т» (далей – ААТ «Т», крэдытор) аб прызнанні неправадзейным рашэння рэгіструючага органа аб выключэнні з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – АДР) ПГУП «Т» (далей – ПГУП «Т», даўжнік).

У судовым пасяджэнні прадстаўнік крэдытора паведаміў, што ліквідатарам ПГУП «Т» у рэгіструючы орган неабгрунтавана прадстаўлены «нулявы» ліквідацыйны баланс, паколькі на момант выключэння даўжніка з АДР у апошняга мелася запазычанасць перад ААТ «Т» у памеры больш за 57 тысяч рублёў.

Ліквідатар з заявай не пагадзіўся, паколькі, на яго думку, на момант выключэння даўжніка з АДР апошні не меў запазычанасці перад ААТ «Т».

Судом устаноўлена, што на падставе прадстаўленых ліквідатарам дакументаў аб адсутнасці ў ПГУП «Т» крэдыторскай запазычанасці і дакументаў аб адсутнасці ў даўжніка запазычанасці перад бюджэтам, якія паступілі ад дзяржаўных органаў, рэгіструючым органам у рамках сваёй кампетэнцыі і ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства прынята рашэнне аб выключэнні даўжніка з АДР.

Разам з тым матэрыяламі справы пацвярджаецца, што ліквідатарам к моманту прыняцця рэгіструючым органам рашэння, якое аспрэчваецца, не ў поўнай меры быў ажыццёўлены разлік з ААТ «Т».

Ліквідатар доказаў пагашэння наяўнай у ПГУП «Т» крэдыторскай запазычанасці перад ААТ «Т» суду не прадставіў.

Такім чынам, на момант прыняцця рашэння, якое аспрэчваецца, у ПГУП «Т» мелася запазычанасць перад крэдыторам, у сувязі з чым ліквідатарам неабгрунтавана прадстаўлены ў рэгіструючы орган ліквідацыйны баланс, у якім адлюстраваны звесткі аб адсутнасці якой-небудзь крэдыторскай запазычанасці ў асобы, якая ліквідуецца.

Ацаніўшы ў сукупнасці ўсе доказы, суд прыйшоў да вываду аб абгрунтаванасці заяўленых патрабаванняў і прызнаў неправадзейным рашэнне рэгіструючага органа аб выключэнні даўжніка з АДР, а таксама спагнаў з ліквідатара 580 рублёў у пакрыццё выдаткаў па аплаце дзяржаўнай пошліны, паколькі апошнім у рэгіструючы орган прадастаўлены ліквідацыйны баланс даўжніка, які змяшчае недакладныя звесткі аб памеры крэдыторскай запазычанасці.

Рашэнне суда не абскарджана і ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі