Аппарат забяспечвае работу суда па ажыццяўленню правасуддзя, абагульненню судовай практыкі i яе аналізу, сістэматызацыі заканадаўства, выкананню іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйнаму забеспячэнню дзейнасці суда.
Апарат эканамічнага суда горада Мінска складаецца з трох структурных падраздзяленняў:
- аддзел арганізацыйна-кадравай работы і справаводства;
- аддзел аналізу судовай практыкі і статыстыкі;
- аддзел дзяржаўных закупак, фінансавання і інфарматызацыі.
1. Аддзел арганізацыйна-кадравай работы і справаводства
ТАЛАН Святлана Мiхайлаўна |
начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы і справаводства эканамічнага суда горада Мінска |
Асноўныя задачы аддзела:
- распрацоўка дакументацыі па арганізацыі работы суда;
- вядзенне кадравай работы;
- падрыхтоўка статыстычнай інфармацыі аб рабоце судовых інстанцый;
- кантроль за тэрмінамі выканання ў эканамічным судзе пастаноў Пленума і Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, загадаў і даручэнняў кіраўніцтва Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва эканамічнага суда, а таксама іншых дакументаў і даручэнняў;
- правядзенне прымірыцельных працэдур;
- арганізацыя справаводства ў судзе;
- забеспячэнне дзейнасці архіва суда;
- фарміраванне судовых спраў, тэхнічнае суправаджэнне судовага пасяджэння.
2. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі
ГЛАДКОВА Алена Уладзіміраўна |
начальнік аддзела аналізу судовай практыкі і статыстыкі эканамічнага суда горада Мінска |
Асноўныя задачы аддзела:
- удзел у дзейнасці суда па забеспячэнні адзінства судовай практыкі пры разглядзе эканамічных спраў;
- падрыхтоўка статыстычнай і аналітычнай інфармацыі аб рабоце суда;
- удзел у распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні і развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
- работа па прававой асвеце праз СМІ, чытанне лекцый, удзел прадстаўнікоў суда ў нарадах, семінарах і іншых мерапрыемствах;
- абагульненне і аналіз інфармацыі па найбольш актуальных пытаннях у сферы прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай дзейнасці;
- правядзенне прымірыцельных працэдур.
3. Аддзел дзяржаўных закупак, фінансавання і інфарматызацыі
ШЧАРБОВІЧ Вольга Мікалаеўна |
начальнік аддзела дзяржаўных закупак, фінансавання і інфарматызацыі эканамічнага суда горада Мінска |
Асноўныя задачы аддзела:
- ажыццяўленне мерапрыемстваў па матэрыяльна-тэхнічным, гаспадарчым і транспартным забеспячэнні дзейнасці эканамічнага суда вобласці;
- улік фінансава-гаспадарчай дзейнасці суда;
- правядзенне дзяржаўных закупак;
- арганізацыя работы і кантроль за захаваннем патрабаванняў заканадаўства па ахове працы і пажарнай бяспецы;
- забеспячэнне абароны інфармацыі пры рабоце з інфармацыйнымі рэсурсамі, інфармацыйнымі сістэмамі, сродкамі вылічальнай тэхнікі;
- забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп'ютарнай тэхнікі, актыўнага сеткавага і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, унутранай і знешняй электроннай пошты;
- забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання сістэмы аўдыя-, відэазапісу судовых працэсаў і сеансаў відэа-канферэнц-сувязі;
- забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны дзяржаўных сакрэтаў і службовай інфармацыі суда