Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2021 года № 517 «Аб назначэнні і вызваленні суддзяў» суддзёй эканамічнага суда г. Мінска назначаны Максім Ігаравіч Хаценчык.
11 студзеня 2022 года малады суддзя быў прыведзены да прысягі ва ўрачыстай абстаноўцы ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь.
Уступаючы на пасаду, Максім Хаценчык урачыста пакляўся перад народам Рэспублікі Беларусь добрасумленна выконваць свае абавязкі, ажыццяўляць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць непрадузятым і справядлівым, як наказвае доўг суддзі.
Максім Хаценчык скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Да назначэння на пасаду суддзі працаваў у органах прымусовага выканання.
Пасля прывядзення да прысягі намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Юрый Віктаравіч Кобец уручыў свайму калегу службовае пасведчанне, мантыю, а таксама Кодэкс гонару суддзі Рэспублікі Беларусь, пажадаўшы яму ўпэўненасці, поспехаў у абранай справе і ўсведамлення той вялікай адказнасці, якая ўскладаецца на яго.
Суддзі прысвоены чацвёрты кваліфікацыйны клас.