Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці спыніў вядзенне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да грузаперавозчыка

27 кастрычніка 2021  659

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці разгледзеў матэрыялы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, якія паступілі з інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка Ч. (г. Скідзель). Асноўны від дзейнасці ІП Ч. – арганізацыя як міжнародных, так і ўнутрырэспубліканскіх грузаперавозак.

Падатковая інспекцыя склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, згодна з якім паставіла ў віну ІП Ч. ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з’яўляецца незаконнай або забараняецца (частка 3 артыкула 13.3 КаАП Рэспублікі Беларусь). У прыватнасці, інспекцыя спасылалася на тое, што ІП Ч. арганізаваў міжнародныя грузаперавозкі на адным са сваіх грузавых аўтамабіляў у перыяд часу з мая па снежань 2020 года з прыцягненнем К. у якасці вадзіцеля, не заключаючы з ім якіх-небудзь працоўных або грамадзянска-прававых дагавораў. Выкарыстоўваючы звесткі банкаўскіх даных, падатковая інспекцыя прыйшла да вываду, што даход прадпрымальніка Ч. з мая па снежань 2020 года з’яўляецца нелегальным.

Пры разглядзе матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні суд запытаў дадатковыя даныя, заслухаў паказанні адказчыка, сведкі і высветліў, што ІП Ч. у 2018 годзе заключыў дагавор з ІП К. па бязвыплатным выкарыстанні грузавога аўтамабіля, на якім К. у далейшым перасякаў дзяржаўную мяжу, ажыццяўляючы грузаперавозкі. У названы перыяд часу з мая па снежань 2020 года ІП К. дзейнічаў як перавозчык ад свайго імя на падставе заключаных непасрэдна з ім дагавораў. Менавіта прадпрымальнік К. атрымліваў аплату на свае разліковыя банкаўскія рахункі за выкананыя перавозкі.

Прааналізаваўшы дадзеныя факты, суд прыйшоў да вываду, што падатковым органам не прадстаўлена доказаў, якія пацвярджаюць прыцягненне ІП Ч. да сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзяніна К. без заключэння з ім працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора і спыніў вядзенне ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні саставу адміністрацыйнага правапарушэння.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі