Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
З 26 студзеня 2018 года на працягу 2018 года выплата дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суды агульнай юрысдыкцыі за плацельшчыка можа выконвацца іншай асобай (падпункт 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2018 № 29 «Аб падаткаабкладанні»).
Пры гэтым неабходна ўлічваць, што плацельшчыкам дзяржаўнай пошліны з’яўляюцца арганізацыі і фізічныя асобы, якія:
· звяртаюцца за выкананнем юрыдычна значных дзеянняў (уключаючы выдачу асобных дакументаў),
· выступаюць адказчыкамі ў судзе, калі пры гэтым судовая пастанова вынесена не на іх карысць, а ісцец вызвалены ад дзяржаўнай пошліны (артыкул 248 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Напрыклад, пры звяртанні ў суд істца ААТ (плацельшчык пошліны) грашовыя сродкі ў выплату пошліны могуць быць непасрэдна ўнесены грамадзянінам, індывідуальным прадпрымальнікам ці іншай юрыдычнай асобай.
Разам з тым пры наяўнасці падстаў для вяртання пошліны даведка будзе выдадзена істцу ААТ (плацельшчыку).