Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Банкруцтва – прызнаная эканамічным судом устойлівая неплацежаздольнасць даўжніка (юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка).
Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 года “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)” (далей – Закон аб банкруцтве) Пастанова Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2015 № 7 "Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)".
Справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) даўжнікоў – юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў разглядаюцца эканамічным судом.
Справа аб банкруцтве не можа быць перададзена на разгляд у трацейскі суд.
Разгляд спраў з удзелам замежных асоб аб банкруцтве даўжнікоў, месцам знаходжання або месцам жыхарства якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, адносіцца да выключнай кампетэнцыі судоў у Рэспубліцы Беларусь.
Заявы аб прызнанні даўжніка эканамічна неплацежаздольным (банкрутам) падаюцца ў суд па месцы жыхарства даўжніка.
Справы аб банкруцтве, звязаныя з дзяржаўнымі сакрэтамі, падсудныя Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь мае права вызначаць падсуднасць спраў, прымаць да свайго вядзення і разглядаць любую справу аб банкруцтве.
У адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дзяржаўныя або міжнародныя заказы, ліквідацыйнае вядзенне не прымяняецца (калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь).
У адносінах да банкаў міравое пагадненне, абаронны перыяд і санацыя не прымяняюцца.
У адносінах да ліквідуемага даўжніка – юрыдычнай асобы абаронны перыяд не прымяняецца.
У адносінах да адсутнага даўжніка абаронны перыяд, санацыя і міравое пагадненне не прымяняюцца.
Форма і змест заявы аб банкруцтве, а таксама пералік дакументаў, якія да яе прыкладаюцца, вызначаны ў артыкулах 27–31 Закона аб банкруцтве.
Разгляд заявы аб банкруцтве, якая падаецца крэдыторам, абкладаецца дзяржаўнай пошлінай.
Памер стаўкі дзяржаўнай пошліны вызначаны ў дадатку 15 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Даўжнікі вызвалены ад выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд з заявай аб сваім банкруцтве.
Пры разглядзе справы аб банкруцтве юрыдычнай асобы прымяняюцца наступныя працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва):
абаронны перыяд | артыкул 39 Закона аб банкруцтве |
конкурснае вядзенне | раздзел IV Закона аб банкруцтве |
міравое пагадненне | глава 10 Закона аб банкруцтве |
завяршэнне падрыхтоўкі справы да судовага разбору | артыкул 124 Закона аб банкруцтве |
санацыя |
глава 8 Закона аб банкруцтве |
ліквідацыйнае вядзенне |
глава 9 Закона аб банкруцтве |
Справа аб банкруцтве павінна быць разгледжана судом у тэрмін, які не перавышае васьмі месяцаў.
Разгляд справы можа быць адкладзены на тэрмін не больш за два месяцы, але ў межах агульнага тэрміну разгляду справы.
Пры правядзенні працэдур банкруцтва ў спрошчаным парадку (раздзел VI Закона аб банкруцтве) рашэнне аб адкрыцці ліквідацыйнага вядзення прымаецца судом у адносінах да:
Антыкрызіснага кіраўніка прызначае суд з ліку кандыдатур, якія прадстаўлены асобай, што падала заяву аб банкруцтве.
Паўнамоцтвы кіраўніка могуць быць спынены на падставах, прадугледжаных у артыкуле 74 Закона аб банкруцтве. Новы кіраўнік прызначаецца з ліку кандыдатур, прапанаваных асобамі, што ўдзельнічаюць у справе. Калі такія кандыдатуры не прадстаўлены, суд запытвае інфармацыю ў органы дзяржаўнага кіравання па справах аб банкруцтве.