Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Грамадзяне, юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі рэалізуюць права на зварот у суды агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» шляхам падачы (унясення) пісьмовых і вусных зваротаў, а таксама электронных зваротаў.
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб (пісьмовыя, вусныя і электронныя) разглядаюцца судамі агульнай юрысдыкцыі ў адпаведнасці з:
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь
Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
Электронныя звароты падаюцца ў суды агульнай юрысдыкцыі праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў і падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных заканадаўствам.
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у сферы судовай дзейнасці, у тым ліку па пытаннях арганізацыі работы раённых (гарадскіх) судоў, першапачаткова падлягаюць разгляду старшынямі адпаведных судоў.
Адказы на звароты, дадзеныя старшынямі раённых (гарадскіх) судоў, могуць быць абскарджаны старшыням адпаведных абласных (Мінскага гарадскога) судоў. У выпадку нязгоды з адказамі на звароты яны могуць быць абскарджаны ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
Звароты ў сферы судовай дзейнасці, у тым ліку па пытаннях арганізацыі работы абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (г. Мінска), першапачаткова падлягаюць разгляду старшынямі адпаведных судоў. У выпадку нязгоды з адказамі на звароты яны могуць быць абскарджаны ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
Звароты грамадзян павінны змяшчаць:
Звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца шляхам спасылак на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або зневажальных слоў або выразаў.
Выдаткі, звязаныя з разглядам зваротаў
Звароты разглядаюцца без спагнання платы.
Выдаткі, панесеныя судамі ў сувязі з разглядам неабгрунтаваных зваротаў, якія накіроўваюцца сістэматычна (тры і больш разы на працягу года), а таксама зваротаў, якія змяшчаюць заведама непраўдзівыя звесткі, могуць быць спагнаныя з заяўнікаў у судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам (да такіх выдаткаў адносяцца: сумы, што падлягаюць выплаце экспертам і іншым спецыялістам, якія прыцягваюцца да разгляду зваротаў, паштовыя выдаткі, выдаткі, звязаныя з выездам на месца разгляду звароту, і іншыя выдаткі, за выключэннем аплаты працоўнага часу работнікаў, якія разглядаюць звароты).
Тэрміны падачы зваротаў
Падача заяў і прапаноў тэрмінам не абмяжоўваецца.
Скаргі могуць быць пададзены заяўнікамі на працягу трох гадоў з дня, калі яны даведаліся або павінны былі даведацца аб парушэнні іх правоў, свабод або законных інтарэсаў. У выпадку калі ўказаны тэрмін прапушчаны па ўважлівай прычыне (цяжкае захворванне, інваліднасць, працяглая камандзіроўка і інш.), наяўнасць якой пацверджана адпаведнымі дакументамі, прадстаўленымі заяўнікам, гэты тэрмін падлягае аднаўленню па рашэнні старшыні суда, і скарга разглядаецца ў парадку, устаноўленым Законам.
Звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.
Звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца ў выпадках, калі:
Звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
Звароты, што змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі судоў
Суды пры паступленні да іх зваротаў, што змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да іх кампетэнцыі, на працягу 5 працоўных дзён накіроўваюць звароты для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і паведамляюць заяўнікам у той жа тэрмін або ў той жа тэрмін пакідаюць звароты без разгляду па сутнасці і паведамляюць аб гэтым заяўнікам з растлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для рашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.
Адкліканне звароту
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
Тэрміны разгляду зваротаў
Звароты павінны быць разгледжаны не пазней чым за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней чым за 1 месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
Калі для рашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходна ажыццявіць пэўныя дзеянні, атрымаць інфармацыю з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць 1 месяц, заяўнікам накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну, тэрмінах ажыццяўлення неабходных дзеянняў або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.
Пісьмовае паведамленне накіроўваецца заяўнікам у тэрмін, не пазнейшы за 1 месяц з дня, наступнага за днём паступлення іх зваротаў.
Адказы на электронныя звароты
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Абскарджанне адказаў на звароты
Адказ суда на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку артыкула 20 Закона.
Разгляд паўторных зваротаў
Пры пакіданні ў адпаведнасці з абзацамі трэцім, чацвёртым або шостым пункта 1 артыкула 15 Закона паўторнага звароту без разгляду па сутнасці заяўніку пісьмова паведамляецца, што паўторны зварот неабгрунтаваны і перапіска з ім па гэтым пытанні спыняецца.
Пры паступленні паўторнага звароту ад заяўніка, перапіска з якім спынена, такі зварот пакідаецца без разгляду па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніку.
Разгляд ананімных зваротаў
Ананімныя звароты – гэта звароты заяўнікаў, у якіх:
Ананімныя звароты не падлягаюць разгляду, калі яны не змяшчаюць звестак аб злачынстве, якое рыхтуецца, здзяйсняецца або было здзейснена.