Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У эканамічным судзе Віцебскай вобласці адбыўся круглы стол, прысвечаны пытанням фарміравання практыкі прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйнай адказнасці

20 снежня 2021  747

17 снежня 2021 года эканамічным судом Віцебскай вобласці з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага абласнога суда, суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска праведзены круглы стол, прысвечаны пытанням фарміравання практыкі прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйнай адказнасці. У рамках круглага стала абмеркаваны пытанні прымянення навел Агульнай часткі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях 2021 (далей – КаАП), прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па артыкуле 13.3 КаАП, кваліфікацыі парушэнняў даўжніком заканадаўства аб выканаўчым вядзенні.

Актуальнасць праведзенага мерапрыемства абумоўлена змяненнямі, унесенымі ў КаАП і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (далей – ПВКаАП), памылкамі пры складанні пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія дапускаюцца органамі, што вядуць адміністрацыйны працэс, якія цягнуць вяртанне спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці, дзяржаўных органаў, службовыя асобы якіх валодаюць правам складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях па справах, што разглядаюцца эканамічным судом.

Адкрываючы пасяджэнне, намеснік старшыні эканамічнага суда Віцебскай вобласці Наталля Стэфановіч нагадала, што задачамі КаАП з’яўляюцца абарона жыцця, здароўя, правоў, свабод і законных інтарэсаў фізічных асоб, інтарэсаў грамадства і дзяржавы, правоў і законных інтарэсаў юрыдычных асоб, а таксама папярэджанне адміністрацыйных правапарушэнняў. Кодэкс грунтуецца на прынцыпах законнасці, справядлівасці, гуманізму, роўнасці перад законам, а таксама вінаватай адказнасці фізічных асоб.

Наталля Стэфановіч звярнула ўвагу на навелы адміністрацыйнага заканадаўства, згодна з якімі прадугледжана катэгарызацыя правапарушэнняў у залежнасці ад ступені грамадскай шкоднасці і цяжкасці злачынстваў; перагледжаны і дыферэнцыраваны адміністрацыйныя спагнанні; уведзены інстытут прафілактычных мер уздзеяння з мэтай узмацнення прафілактычнага складніка норм аб адміністрацыйнай адказнасці; дапоўнены пералік падстаў для вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці; удакладнены тэрміны накладання адміністрацыйнага спагнання. Адзначыла, што за 11 месяцаў 2021 года спынены 58 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, з якіх 34 – з вынясеннем папярэджання.

Суддзя эканамічнага суда Віцебскай вобласці Вольга Гаціла на прыкладах канкрэтных спраў эканамічнага суда Віцебскай вобласці ўдзяліла ўвагу падставам прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па артыкуле 13.3 КаАП.

Вольга Гаціла таксама звярнула ўвагу на патрабаванні да пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, выкладзеныя ў артыкуле 11.24 ПВКаАП, на пералік матэрыялаў, якія прыкладаюцца да іх, у тым ліку доказаў проціпраўнасці дзеяння.

Суддзя эканамічнага суда Віцебскай вобласці Ірына Фралова расказала аб практыцы прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 25.9 КаАП, зрабіўшы акцэнт на неабходнасць высвятлення органамі прымусовага выканання прычын невыканання даўжніком абавязку па завяршэнні працэсу ліквідацыі (спынення дзейнасці), устанаўлення наяўнасці віны, на недахопах, якія цягнуць вяртанне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Суддзі Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова і Ірына Смалякова звярнулі ўвагу на неабходнасць прыняцця вычарпальных мер для належнага апавяшчэння асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, на выкананне патрабаванняў ПВКаАП пры афармленні пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Уладзімір Царыкаў расказаў аб практыцы вызначэння кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння па адміністрацыйных мытных правапарушэннях.

Службовым асобам дзяржаўных органаў была прадастаўлена магчымасць задаць суддзям пытанні, што тычацца правапрымяняльнай практыкі, падрыхтоўкі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях да разгляду.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі