Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Гомельскага абласнога суда

Старшыня

Шаўцоў Сяргей Міхайлавіч

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў в. Калыбаўка Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1989 г. скончыў «Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча ППА імя Ю.У. Андропава», у 1996 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

З 1989 па 1992 гады служыў ва Узброеных Сілах СССР на афіцэрскіх пасадах;

з 1992 па 2000 гады працаваў следчым, старшым следчым СУ УУС Гомельскага аблвыканкама;

з 2000 года – суддзя суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці;

у 2008 годзе прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда;

з 2010 года – суддзя Гомельскага абласнога суда.

У лютым 2013 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

Бакуноў Мікалай Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў г. Гомелі.

У 2003 годзе скончыў установу адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» па спецыяльнасці «правазнаўства».

З красавіка 2003 года - стажор следчага, следчы пракуратуры Ельскага раёна;

з 2003 па 2005 гады - следчы Мазырскай міжрайпракуратуры;

з 2005 па 2008 гады - следчы, старшы следчы пракуратуры Чыгуначнага раёна г.Гомеля;

з 2008 па 2012 гады - суддзя суда Жлобінскага раёна;

з 2012 па 2016 гады - суддзя суда Чыгуначнага раёна г.Гомеля;

з 2016 па 2021 гады - суддзя Гомельскага абласнога суда;

з 2021 па 2022 гады - суддзя, старшыня суда Чыгуначнага раёна г.Гомеля.

У верасні 2022 года назначаны першым намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда.

Мае другі кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах

Маратаеў Мікалай Валянцінавіч

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Гомелі.

У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства»;

з красавіка 1992 года – стажор народнага суддзі народнага суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля;

з 1993 года - часова выконваў абавязкі народнага суддзі гэтага суда;

з 1995 па 1998 гады – суддзя суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля;

з верасня 1998 года – суддзя Гомельскага абласнога суда.

У красавіку 2016 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах

Надтачэй Марына Уладзіміраўна

Нарадзілася ў 1967 годзе ў г. Гомелі.

У 1990 годзе скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут.

З 1984 па 1986 гады – справавод Чыгуначнага райвыканкама г. Гомеля;

з красавіка 1986 года – інспектар аддзела сацыяльнага забеспячэння Чыгуначнага райвыканкама г. Гомеля;

з 1987 па 1991 гады – юрысконсульт Савецкага райвыканкама г. Гомеля;

з 1991 па 1998 гады працавала пракурорам аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці, памочнікам пракурора, старшым памочнікам пракурора Навабеліцкага раёна г. Гомеля;

са студзеня 1998 года – суддзя суда Навабеліцкага раёна г. Гомеля;

з жніўня 2004 года – суддзя Гомельскага абласнога суда.

У кастрычніку 2014 года прызначанына намеснікам старшыні, у ліпені 2015 года - намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі