Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
14 мая 2021 года судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у закрытым судовым пасяджэнні разгледзела крымінальную справу па абвінавачанні Урада Д.М., ваеннаслужачага, які мае воінскае званне «капітан», раней не судзімага, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь.
Прыгаворам суда
абвінавачаны Урад Д.М. прызнаны вінаватым у здрадзе дзяржаве, здзейсненай асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 18 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, без штрафу.
У адпаведнасці з арт. 60 КК Рэспублікі Беларусь пастаноўлена пазбавіць Урада Д.М. воінскага звання «капітан».
Прыгавор уступіў у законную сілу, абскарджанню і апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае.