Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
7 верасня 2021 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 331 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў».
Кіраўнік дзяржавы прызначыў Каршуновіча Паўла Іванавіча суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі Мінскага гарадскога суда.
Тупік Таццяна Віктараўна прызначана старшынёй Мінскага гарадскога суда.
Указам таксама прызначаны і вызвалены ад займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.
Прэзідэнт таксама падпісаў указ № 332 «Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям».