Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Старшыня
![]() |
Тупік Таццяна ВіктараўнаНарадзілася ў 1965 годзе ў г. Омску Расійскай Федэрацыі. У 1989 годзе скончыла Маскоўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга геолагаразведачны інстытут імя С. Арджанікідзэ, у 1997 годзе – Беларускі інстытут правазнаўства. З 1997 года – суддзя па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Ленінскага раёна г. Магілёва; з 2000 года – суддзя суда Ленінскага раёна г. Магілёва; з 2006 года – намеснік старшыні суда Ленінскага раёна г. Магілёва; з 2011 года – суддзя Мінскага гарадскога суда. з 2016 года - намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда. У верасні 2021 года прызначана суддзёй і старшынёй Мінскага гарадскога суда. Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі. |
Першы намеснік старшыні
|
Арлоў Петр Аляксандравіч Нарадзіўся ў 1967 годзе ў г.Мінску. У 1990 годзе скончыў Арджанікідзаўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. У 1996 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1997 года – суддзя Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда. З 2009 года – суддзя Беларускага ваеннага суда. З 2014 года – суддзя Мінскага гарадскога суда. У маі 2022 года прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда. Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.
|
Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах
|
Супрун Дзмітрый Ігаравіч Нарадзіўся ў 1986 годзе ў г.Куйбышаў Расійскай Федэрацыі. У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2015 года - суддзя суда Партызанскага раёна г. Мінска на пяцігадовы тэрмін. З 2018 года - суддзя Мінскага гарадскога суда на пяцігадовы тэрмін. З 2020 года - суддзя на пяцігадовы тэрмін і старшыня суда Маскоўскага раёна г. Мінска. У маі 2022 года прызначаны суддзёй на пяцігадовы тэрмін і намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда. Прысвоены трэці кваліфікацыйны клас суддзі.
|
Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах
![]() |
Рамашэўская Вольга АнатольеўнаНарадзілася ў 1969 годзе ў г.Мінску. У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1995 года – стажор, які выконваў абавязкі суддзі суда Фрунзенскага раёна г.Мінска. з 1996 года – суддзя суда Фрунзенскага раёна г.Мінска. з 2000 года – суддзя Мінскага гарадскога суда. У кастрычніку 2020 года прызначана намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда. Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі. |