Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
26 ліпеня 2021 года судом Фрунзенскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да М., 1994 года нараджэння, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 289 КК.
Прыгаворам суда
абвінавачаны М. прызнаны вінаватым у здзяйсненні падпалу агульнанебяспечным спосабам, што стварае небяспеку гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў і наступлення іншых цяжкіх наступстваў у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, перашкоды палітычнай дзейнасці, запалохвання насельніцтва, а таксама дэстабілізацыі грамадскага парадку (акт тэрарызму), і на падставе ч. 1 арт. 289 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.