Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Старшыня
![]() |
Прошка Ігар БраніслававічНарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Клімавічы Магілёўскай вобласці. З 1983 па 1986 гады праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР. Пасля заканчэння ў 1990 годзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна па спецыяльнасці «правазнаўства» працаваў следчым, старшым следчым пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Магілёва. З 1995 года – суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Магілёва; з 2000 года – суддзя Магілёўскага абласнога суда; са снежня 2005 года – намеснік старшыні Магілёўскага абласнога суда; у снежні 2012 года прызначаны старшынёй Магілёўскага абласнога суда. Мае першы кваліфікацыйны клас. |
Першы намеснік старшыні
|
Конеў Сяргей АнатольевічНарадзіўся ў 1967 годзе ў г. Клімавічы Магілёўскай вобласці. З 1985 па 1988 гады праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР. У 1993 годзе скончыў Украінскую юрыдычную акадэмію. З 1993 года – следчы пракуратуры Ленінскага раёна г. Магілёва; з 1994 года – следчы па асабліва важных справах пракуратуры Магілёўскай вобласці; з 1995 года выконваў абавязкі суддзі; суддзя суда Магілёўскага раёна; з 2007 года – суддзя Магілёўскага абласнога суда; з 2014 года – намеснік старшыні гэтага суда; у лістападзе 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда. Мае першы кваліфікацыйны клас. |
Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах
![]() |
Бурака Святлана ВіктараўнаНарадзілася ў 1971 годзе ў в. Клеткі Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1994 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства»; у 2000 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1994 года – стажор адваката, адвакат юрыдычнай кансультацыі Касцюковіцкага раёна; з 1995 года – загадчык гэтай юрыдычнай кансультацыі; з 2000 года – адвакат юрыдычнай кансультацыі г. Магілёва; з 2002 года – суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Магілёва; з 2003 года – суддзя суда Ленінскага раёна г. Магілёва; з 2007 года – намеснік старшыні гэтага суда; з 2008 года – суддзя Магілёўскага абласнога суда; у 2013 годзе прызначана намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі. |
Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах
|
Раманаў Аляксандр ПятровічНарадзіўся ў 1979 годзе ў г. Магілёве. У 2001 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». З 2001 года – стажор суддзі па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва; з 2003 года – галоўны кансультант, галоўны спецыяліст па кадыфікацыі і прававой рабоце ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; са снежня 2005 года – суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва; з 2013 года – суддзя Магілёўскага абласнога суда; у маі 2017 года прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі. |