Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Актуальна

  25693 29 чэрвеня 2022  793 9 чэрвеня 2022  2658 7 чэрвеня 2022  2509 6 чэрвеня 2022  4923
1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей
1 чэрвеня 2022  1172

Рэгістрацыя новага карыстальніка

Я, суб’ект персанальных дадзеных (далей – Суб’ект), у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З “Аб ахове персанальных дадзеных” пацвяпрджаю сваю згоду на апрацоўку Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь (Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Арлоўская, 76) (далей – Аператар) з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі і (або) без выкарыстання такіх сродкаў маіх персанальных дадзеных.

Даваннем згоды з’яўляецца прастаўленне адпаведнага знаку пры рэгістрацыі на Інтэрнэт-партале судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Інтэрнэт-партал).

1. Мэта апрацоўкі персанальных дадзеных:

- ідэнтыфікацыя карыстальніка Інтэрнэт-партала;

- забеспячэнне ўзаемадзеяння паміж Суб’ектам і Аператарам;

- апрацоўка ўваходзячых запытаў Суб’екта па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Аператара;

- забеспячэнне якаснай работы Інтэрнэт-партала;

- даванне падпісчыкам друкаваных выданняў Аператара доступу да электронных версій часопісаў, размешчаных на Інтэрнэт-партале.

2. Згода даецца на апрацоўку наступных персанальных дадзеных:

- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі яно маецца);

- адрас электроннай пошты;

- лагін;

- месца працы;

- кантактны нумар;

- персанальныя дадзеныя, якія змешчаны ў дакументах аб афармленні падпіскі на друкаваныя выданні Аператара.

3. Карыстальнікамі персанальных дадзеных Суб’екта з’яўляюцца работнікі Аператара. Для мэтаў апрацоўкі персанальных дадзеных Аператар мае права прыцягваць трэціх асоб пры ўмове выканання гэтымі асобамі патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб персанальных дадзеных.

4. Пад час апрацоўкі персанальных дадзеных з імі могуць быць здзейснены наступныя дзеянні: збор, сістэматызацыя, захоўванне, змена, выкарыстанне, блакіроўка, даванне.

5. Дадзеная згода дзейнічае з дня яе давання і да моманту яе адклікання. Суб’ект персанальных дадзеных мае права ў любы час без тлумачэння прычын адклікаць сваю згоду праз падаванне Аператару заявы ў пісьмовай форме, у выглядзе электроннага дакумента або праз выкарыстанне функцыі адклікання згоды ў асабістым кабінеце карыстальніка.

6. Адкліканне згоды не мае зваротнай сілы, інакш кажучы апрацоўка персанальных дадзеных да яе спынення (у пятнаццацідзённы тэрмін пасля атрымання заявы Аператарам) не з’яўляецца незаконнай.

7. Суб’ект мае права:

- атрымоўваць інфармацыю, якая тычыцца апрацоўкі сваіх персанальных дадзеных;

- патрабаваць унясення зменаў у свае персанальныя дадзеныя;

- атрымоўваць інфармацыю аб даванні сваіх персанальных дадзеных трэцім асобам;

Патрабаваць спынення апрацоўкі сваіх персанальных дадзеных, уключаючы іх блакіроўку.

Згаданыя правы рэалізуюцца Суб’ектам праз падаванне Аператару заявы ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента.

8. Суб’ект мае права абскардзіць дзеянні (бяздзеянне) і рашэнні Аператара, якія парушаюць яго правы пры апрацоўцы персанальных дадзеных, ва ўпаўнаважаны орган па ахове правоў суб’ектаў персанальных дадзеных.

9. Пры апрацоўцы персанальных дадзеных Аператар кіруецца заканадаўствам аб персанальных дадзеных і прымае прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры па забеспячэнні аховы персанальных дадзеных ад неправамерных дзеянняў у адносінах да персанальных дадзеных.

Азнаёміцца з Палажэннем аб палітыцы судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь у адносінах да апрацоўкі персанальных дадзеных 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі