Яцко Віктар Уладзіміравіч |
намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,
начальнік упраўлення па забеспячэнні дзейнасці судовых калегій
|
Упраўленне па забеспячэнні дзейнасці судовых калегій з'яўляецца структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда ў складзе галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці.
Кантроль за дзейнасцю ўпраўлення ажыццяўляе начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда.
Асноўныя задачы ўпраўлення:
- эфектыўнае інфармацыйна-прававое, арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне судовых калегій Вярхоўнага Суда;
- выкананне патрабаванняў па абароне службовай тайны пры рабоце з дакументамі судовых калегій;
- забеспячэнне ўліку руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах, якія разгледжаны ў судовых калегіях, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
- забеспячэнне захаванасці і кантроль за фарміраваннем дакументаў і спраў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці судовых калегій;
- вядзенне і аналіз судовай статыстыкі, падрыхтоўка дакладных статыстычных справаздач, аналітычных, даведачных і інфармацыйных матэрыялаў аб рабоце судовых калегій;
- забеспячэнне высокага ўзроўню культуры ў рабоце супрацоўнікаў упраўлення з дакументамі, зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, наведвальнікамі Вярхоўнага Суда;
- арганізацыя работы па павышэнні прафесійных ведаў работнікаў апарату, занятых у сферы судаводства, аказанне метадычнай дапамогі адпаведным падраздзяленням ніжэйшых судоў;
- выбар найбольш рацыянальных форм работы з дакументамі ў судовых калегіях, укараненне ў судаводства перадавых прыёмаў і метадаў працы, сучаснай арганізацыйнай тэхнікі;
- удзел у распрацоўцы нарматыўна-прававых і лакальных актаў, унясенне прапаноў, накіраваных на забеспячэнне аператыўнасці, даступнасці і павышэнне якасці правасуддзя, фарміраванне аднастайнай судовай практыкі, укараненне новых форм судаводства;
- узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады, юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі па пытаннях дзейнасці судовых калегій;
- удзел у падрыхтоўцы праектаў арганізацыйна-распарадчых і метадычных дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі;
- забеспячэнне належных умоў працы, рацыянальная арганізацыя рабочых месцаў.