Апарат Віцебскага абласнога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.
Апарат Віцебскага абласнога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:
1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці
Габелева Аксана Уладзіміраўна |
Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці |
У склад аддзела ўваходзяць:
- сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- сектар арганізацыі судовага нагляду;
- сектар па крымінальных справах;
- сектар па грамадзянскіх справах;
- канцылярыя;
- сакратары судовага пасяджэння.
Асноўныя задачы аддзела:
- ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці;
- улік руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах і матэрыялах, разгледжаных у судовых калегіях і па першай інстанцыі, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
- арганізацыя справаводства ў Віцебскім абласным судзе і раённых судах Віцебскай вобласці;
- узаемадзеянне з работнікамі структурных падраздзяленняў Віцебскага абласнога суда, раённых судоў Віцебскай вобласці, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб і грамадзян па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
- разгляд у межах кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, зваротаў (прапаноў, заяў, скарг) грамадзян і юрыдычных асоб;
- забеспячэнне напаўнення інфармацыйных сістэм Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці дакладнымі звесткамі аб іх дзейнасці;
- ажыццяўленне першаснай апрацоўкі карэспандэнцыі, рэгістрацыі ўліку ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі з выкарыстаннем камп'ютарнай рэгістрацыі ў электроннай аўтаматызаванай сістэме і метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі.
2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы
Белюшка Ірына Мікалаеўна |
Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы |
Асноўныя задачы аддзела:
- рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці кваліфікаванымі спецыялістамі, іх атэстацыя;
- фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў Віцебскай вобласці, работнікаў Віцебскага абласнога суда;
- арганізацыя работы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці;
- падбор і расстаноўка кадраў з улікам іх прафесійных і маральна-псіхалагічных якасцей;
- арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Віцебскага абласнога суда і эканамiчнага суда Віцебскай вобласці.
3. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі
Казлова Аксана Дзмітрыеўна |
Начальнік аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі |
Асноўныя задачы аддзела:
- збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці па ажыццяўленні правасуддзя;
- вывучэнне і абагульненне судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці па вядзенні судовай статыстыкі, арганізацыі аналітычнай работы.
4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
Мiхайлаў Аляксей Уладзiмiравiч |
Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
|
У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Асноўныя задачы аддзела:
- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці;
- арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі будынкаў раённых судоў Віцебскай вобласці;
- арганізацыя пытанняў, звязаных з капітальным будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам будынкаў раённых судоў Віцебскай вобласці, у тым ліку па аб'ектах капітальнага будаўніцтва, якія падлягаюць уводу па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.
5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
Куруленка Святлана Фёдараўна |
Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці |
Асноўныя задачы аддзела:
- арганізацыя фінансавай дзейнасці Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці, накіраваная на захаванасць і эфектыўнасць выкарыстання асноўных фондаў і абаротных сродкаў;
- ажыццяўленне работы па эканамічным планаванні, накіраваным на арганізацыю рацыянальнай гаспадарчай дзейнасці Віцебскага абласнога суда;
- арганізацыя працы і заработнай платы, рацыянальнага выкарыстання і правільнага расходавання фонду аплаты працы.
6. Група праграмна-інфармацыйнага забеспячэння
Мiхайлаў Сяргей Анатольевiч |
Загадчык групы праграмна-інфармацыйнага забеспячэння |
Асноўныя задачы аддзялення:
- забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп’ютарнай тэхнікі, актыўнага сеткавага і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, знешняй электроннай пошты Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці;
- забеспячэнне работы з электроннымі праграмамі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і ведамаснымі электроннымі праграмамі;
- забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны службовай інфармацыі Віцебскага абласнога суда і раённых судоў Віцебскай вобласці.