Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
8 красавіка 2022 года Віцебскім абласным судом у закрытым судовым пасяджэнні разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Ш. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 166, ч. 2 арт. 167, п.п. 2, 6, 7 ч. 2 арт. 139 КК.
Прыгаворам суда
абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у палавых зносінах насуперак волі пацярпелай з прымяненнем насілля да жанчыны (згвалтаванні), і на падставе ч. 1 арт. 166 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў.
Ён жа прызнаны вінаватым у іншых дзеяннях сексуальнага характару, здзейсненых насуперак волі пацярпелай, з прымяненнем насілля, здзейсненых асобай, якая раней здзейсніла згвалтаванне, і на падставе ч. 2 арт. 167 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў.
Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, спалучаным са згвалтаваннем і насільнымі дзеяннямі сексуальнага характару, і на падставе п.п. 6, 7 ч. 2 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 23 гады.
У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў прызначана абвінавачанаму Ш. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 24 гады.
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 73 КК да зноў прызначанага пакарання часткова далучана неадбытае пакаранне па прыгаворы суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ад 1 сакавіка 2021 года, і канчаткова прызначана абвінавачанаму Ш. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 24 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
На падставе арт. 107 КК да абвінавачанага Ш. прыменена прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму па месцы адбывання пакарання.
Спагнана з абвінавачанага Ш. на карысць мужа забітай матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў суме 40 000 рублёў.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.