Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суд Першамайскага раёна горада Віцебска абараніў правы і законныя інтарэсы спажыўца

19 ліпеня 2022  967

7 чэрвеня 2022 года судом Першамайскага раёна г. Віцебска разгледжана грамадзянская справа па іску Е. (далей – ісцец) да ЗАТ “Паціо” (далей – адказчык) аб абароне правоў спажыўца.

Ісцец у іскавай заяве ўказаў, што 1 снежня 2021 года набыў у магазіне «Пяты элемент» ЗАТ «ПАЦІО» сістэмны блок мультымедыйнага камп’ютара коштам 1455 рублёў, пры гэтым яму была аказана паслуга па ўстаноўцы і актывацыі праграмнага забеспячэння «Kaspersky Internet Security» і «Office 365 Personal» коштам 229,90 рубля. У той жа дзень ён выявіў моцны шум пры рабоце сістэмнага блока, адсутнасць у ім аптычнага дыскавода, а таксама адсутнасць праграм, за ўстаноўку якіх ім былі аплачаны грашовыя сродкі. Прасіў скасаваць дагавор у частцы продажу яму сістэмнага блока і аказання паслугі па ўстаноўцы праграмнага забеспячэння, спагнаць з адказчыка выплачаную суму ў памеры 1684,90 рубля і грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў.

Прадстаўнікі адказчыка ў судовым пасяджэнні іскавыя патрабаванні не прызналі.

Судом устаноўлена, што пасля набыцця 1 снежня 2021 года істцом у адказчыка сістэмнага блока «HAFF» і паслугі па ўстаноўцы праграмнага забеспячэння «ПК. Персанальны» ён двойчы ў снежні 2021 года звяртаўся ў магазін з заявай аб вяртанні набытага ім сістэмнага блока, паколькі знайшоў у каробцы пашпарт вылічальнай машыны «МЯУШ» ПЭВМ для прымянення ў навуковых даследаваннях, аб чым інфармацыя яму пры заключэнні дагавора рознічнай куплі-продажу не прадастаўлялася.

Падчас судовага разбору ісцец растлумачыў, што жадаў набыць сістэмны блок, у якім ёсць дыскаводы для дыскет і аптычных дыскаў, паколькі ён мае патрэбу ў іх праслухоўванні. Меркаваў, што аб іх наяўнасці сведчыць мультымедыйнасць сістэмнага блока. Аднак прадавец-кансультант магазіна на пытанне істца аб тым, ці з’яўляецца набыты ім у далейшым сістэмны блок мультымедыйным, пацвердзіў указаную інфармацыю, пры гэтым звесткі аб адсутнасці ў сістэмным блоку дыскаводаў не прадаставіў.

Факт адсутнасці ў набытым тавару дыскаводаў для дыскет і аптычных дыскаў пацверджаны інфармацыяй пашпарта на сістэмны блок, а таксама заключэннем экспертаў па выніках правядзення камісійнай камп’ютарна-тэхнічнай экспертызы.

Доказаў, якія сведчаць аб прадастаўленні істцу, які на момант заключэння дагавора рознічнай куплі-продажу дасягнуў 81-гадовага ўзросту, і ў сілу ўзросту і стану здароўя мог памыляцца адносна асноўных спажывецкіх уласцівасцей тавару, які ён набываў, пры заключэнні дагавора поўнай інфармацыі аб спажывецкіх якасцях і характарыстыках сістэмнага блока, які ён набываў, у тым ліку аб адсутнасці ў ім дыскаводаў для дыскет і аптычных дыскаў, адказчыкам не прадстаўлена.

У сілу арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» прадавец абавязаны своечасова прадастаўляць спажыўцу неабходную і дакладную інфармацыю аб таварах (работах, паслугах), якія прапануюцца.

З улікам сукупнасці выкладзеных акалічнасцей суд прыйшоў да вываду аб тым, што пры заключэнні дагавора рознічнай куплі-продажу былі парушаны правы істца на інфармацыю аб тавары, які ён набываў, што пацягнула немагчымасць выкарыстання ім набытага сістэмнага блока ў мэтах, дзеля якіх ён набываўся.

Заслухаўшы тлумачэнні істца, прадстаўнікоў адказчыка і эксперта, паказанні сведак, даследаваўшы пісьмовыя доказы па справе, суд з улікам палажэнняў арт. 290 ГК, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» прыйшоў да вываду, што іскавыя патрабаванні з’яўляюцца абгрунтаванымі і падлягаюць задавальненню.

Рашэннем суда Першамайскага раёна г. Віцебска пастаноўлена:

- скасаваць дагавор, заключаны паміж істцом і адказчыкам 1 снежня 2021 года, у частцы продажу сістэмнага блока «HAFF» коштам 1455 рублёў і аказання паслугі па ўстаноўцы праграмнага забеспячэння «ПК. Персанальны» коштам 229,90 рубля,

- спагнаць з ЗАТ «ПАЦІО» на карысць істца выплачаную па дагаворы грашовую суму ў памеры 1684,90 рубля і грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 200 рублёў,

- спагнаць з ЗАТ «ПАЦІО» ў даход дзяржавы дзяржаўную пошліну ў суме 256 рублёў.

Рашэнне суда не абскарджана, не апратэставана, уступіла ў законную сілу 23 чэрвеня 2022 года.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі