Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Брэсцкага абласнога суда, эканамічнага суда Брэсцкай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Брэсцкай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).
Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Брэсцкага абласнога і эканамічнага суда Брэсцкай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.
Старшыні Брэсцкага абласнога суда, эканамічнага суда Брэсцкай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.
Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Брэсцкага абласнога і эканамічнага суда Брэсцкай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.
Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Брэсцкага абласнога і эканамічнага суда Брэсцкай вобласці.
Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.
Кваліфікацыйная калегія інфармуюе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.
Старшыня кваліфікацыйнай калегіі
Ілюшына Святлана Аляксандраўна – суддзя Брэсцкага абласнога суда.
Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі
Крамянеўская Святлана Барысаўна – суддзя Брэсцкага абласнога суда.
Члены кваліфікацыйнай калегіі
суддзі Брэсцкага абласнога суда:
Беразюк Сяргей Аляксандравіч
Груда Кацярына Мікалаеўна
Каляда Надзея Анатольеўна
Лешчанка Андрэй Леанідавіч
Міранюк Таццяна Міхайлаўна
Панасюк Таццяна Сяргееўна
Слюсар Святлана Барысаўна
суддзі эканамічнага суда Брэсцкай вобласці:
Людвіг Таццяна Уладзіміраўна
Трушко Генадзій Сцяпанавіч