Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічным судом Брэсцкай вобласці прынята рашэнне аб ліквідацыі юрыдычнай асобы ў сувязі з ажыццяўленнем дзейнасці з парушэннямі заканадаўства

4 лістапада 2021  1181

У адпаведнасці з Палажэннем аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 № 1 (далей – Палажэнне аб ліквідацыі), юрыдычная асоба можа быць ліквідавана па рашэнні суда, які разглядае эканамічныя справы, у выпадку ажыццяўлення дзейнасці з неаднаразовымі або грубымі парушэннямі заканадаўчых актаў.

Пры выяўленні ўказанай падставы для ліквідацыі юрыдычнай асобы падатковыя органы звяртаюцца ў суд, які разглядае эканамічныя справы, з іскам аб ліквідацыі такой юрыдычнай асобы.

Падатковая інспекцыя па Ленінскім раёне г. Брэста (ісцец) звярнулася ў эканамічны суд з патрабаваннем аб ліквідацыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Палац» (адказчык) у адпаведнасці з падпунктам 3.2 пункта 3 Палажэння аб ліквідацыі ў сувязі з ажыццяўленнем юрыдычнай асобай дзейнасці з неаднаразовымі і грубымі парушэннямі заканадаўчых актаў.

Адным з базавых прынцыпаў падаткаабкладання ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца яго абавязковасць – кожная асоба абавязана плаціць законна ўстаноўленыя падаткі, зборы (пошліны), па якіх гэта асоба прызнаецца плацельшчыкам.

Дадзенаму прынцыпу адпавядае ўстаноўлены непасрэдна падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь абавязак плацельшчыка плаціць устаноўленыя заканадаўствам падаткі, зборы (пошліны).

Падатковы орган указаў, што ў ТАА «Палац» утварылася запазычанасць перад бюджэтам у памеры 28 272,89 рубля, у тым ліку запазычанасць па падатках – 17 993,19 рубля, адміністрацыйны штраф – 2848,13 рубля, а таксама пеня ў суме 7431,57 рубля. Запазычанасць па падатковых плацяжах узнікла ў таварыства з 2018 года ў выніку прадастаўлення падатковых дэкларацый (разлікаў), а таксама па выніках камеральных праверак.

Абавязацельства па аплаце названай вышэй запазычанасці ў бюджэт ТАА «Палац» добраахвотна не выканала, як і не прывялі да выканання абавязацельстваў перад бюджэтам прынятыя падатковым органам меры прымусовага выканання, грашовыя сродкі і маёмасць даўжніка не ўстаноўлены.

Эканамічны суд Брэсцкай вобласці прыйшоў да вываду аб тым, што з улікам характару дапушчаных парушэнняў, іх працягласці, прымаючы пад увагу неаплату спагнаных падаткаў і пені, ёсць падставы для іх ацэнкі ў якасці грубых і здзейсненых неаднаразова.

Згодна з пунктам 17 Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2018 года № 10 «Аб некаторых пытаннях прымянення заканадаўства пры разглядзе судамі эканамічных спраў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй і ліквідацыяй (спыненнем дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання» ў задавальненні іску аб ліквідацыі ў сувязі з ажыццяўленнем дзейнасці з неаднаразовымі або грубымі парушэннямі заканадаўчых актаў можа быць адмоўлена, калі эканамічны суд вызначыць, што негатыўныя наступствы такіх парушэнняў ліквідаваны.

Паколькі ТАА «Палац» не пагасіла запазычанасць па плацяжах у бюджэт, у эканамічнага суда не было прававых і фактычных падстаў для адмовы ў задавальненні іску.

Рашэннем суда ТАА «Палац» ліквідавана, абавязкі па ліквідацыі таварыства ўскладзены судом на яго ўдзельнікаў, якім неабходна завяршыць працэс ліквідацыі таварыства ў тэрмін да 12 студзеня 2022 года.

Вывады суда першай інстанцыі прызнаны правамернымі судом апеляцыйнай і касацыйнай інстанцый па выніках перагляду прынятай судовай пастановы ў сувязі з абскарджаннем адказчыкам.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі