Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Гомельскага абласнога суда, эканамічнага суда Гомельскай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Гомельскай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).
Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Гомельскага абласнога і эканамічнага суда Гомельскай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.
Старшыні Гомельскага абласнога суда, эканамічнага суда Гомельскай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.
Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Гомельскага абласнога і эканамічнага суда Гомельскай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.
Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Гомельскага абласнога і эканамічнага суда Гомельскай вобласці.
Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.
Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.
Старшыня кваліфікацыйнай калегіі
Ягорава Сняжана Аляксееўна – суддзя Гомельскага абласнога суда
Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі
Доля Мікалай Іванавіч – суддзя Гомельскага абласнога суда
Члены кваліфікацыйнай калегіі
суддзі Гомельскага абласнога суда:
Аземша Таццяна Якаўлеўна
Дзічкоўская Алена Рыгораўна
Мартынаў Яўгеній Уладзіміравіч
Маразюк Віталій Валер'евіч
Сотнiкаў Анатолій Рыгоравіч
Царук Руслан Вітальевіч
суддзі эканамічнага суда Гомельскай вобласці:
Лаўшук Васіль Васільевіч
Стракач Таццяна Андрэеўна
Кацуба Святлана Пятроўна – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін гуманітарна-эканамічнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога».