Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічны суд адмовіў абласному камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў спагнанні шкоды з сялянскай (фермерскай) гаспадаркі

12 студзеня 2022  764

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці разгледзеў матэрыялы справы па іску абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (ісцец) да сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «А» (адказчык) аб спагнанні 134 350 рублёў шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў выніку парушэння прыродаахоўнага заканадаўства. 

Згодна з матэрыяламі справы адказчык у перыяд з 2014 па 2015 год самавольна абсталяваў на тэрыторыі, якая прылягае да вёскі Русакова Слонімскага раёна, два меліярацыйныя каналы без якіх-небудзь праваўстанаўліваючых дакументаў. У выніку адбылася дэградацыя зямель агульнай плошчай 5684,8 м.кв. 

Артыкулам 101 Закона аб ахове навакольнага асяроддзя прадугледжана, што факт прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, устаноўлены дзяржаўным органам пры ажыццяўленні кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, не падлягае даказванню, аднак у абвяржэнне яго могуць быць прадстаўлены доказы.

Адказчык пакрываць шкоду адмовіўся, паколькі актамі абследавання меліярацыйнай сістэмы, на яго думку, былі ўстаноўлены толькі парушэнні заканадаўства аб меліярацыі, а сам факт дэградацыі ўказаных у акце зямель не даследаваўся, глебазнаўчая экспертыза не прызначалася. Непасрэдна сама фермерская гаспадарка не мае спецыяльнай тэхнікі для правядзення меліярацыйных работ і дадзеныя работы не аплачвала. 

Суд вывучыў матэрыялы справы і высветліў, што ў прадастаўленым камітэтам акце абследавання меліярацыйнай сістэмы адсутнічалі вымярэнні па тэрыторыі, якая прылягае да каналаў, планавае становішча каналаў, не прыведзена якіх-небудзь прамых або ўскосных фактаў уздзеяння сялянскай (фермерскай) гаспадаркі на навакольнае асяроддзе падчас сваёй дзейнасці.

Акрамя таго, падчас расследавання крымінальнай справы асоба, якая самавольна зрабіла меліярацыйныя каналы, што прывяло да наступнай дэградацыі зямель, так і не была ўстаноўлена.

Пры такіх абставінах памер урону, вызначаны істцом, суд прызнаў неабгрунтаваным і ў задавальненні патрабаванняў адмовіў. 

Рашэнне ў вышэйстаячую інстанцыю не абскарджвалася і ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі