Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
23 верасня 2022 года ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар з асобамі, адказнымі за ўзаемадзеянне са СМІ.
Адкрываючы работу семінара, першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Леанідавіч Калінковіч адзначыў, што ў цяперашніх умовах прыярытэтнымі ў камунікацыйнай палітыцы судоў павінны стаць інтарэсы нацыянальнай бяспекі. Ён акцэнтаваў увагу асоб, адказных за ўзаемадзеянне са СМІ, на неабходнасць выбудоўвання адэкватнай камунікацыйнай стратэгіі ва ўмовах інфармацыйнага процістаяння, складанага грамадска-палітычнага становішча і новых выклікаў часу.
Падчас работы семінара абмеркавалі пытанні інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці суда, забеспячэння работы інтэрнэт-партала судоў агульнай юрысдыкцыі, каардынацыі работы па ўзаемадзеянні са СМІ.
З тэмай аб сучасных формах і асаблівасцях узаемадзеяння судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь са СМІ і грамадскасцю на прыкладзе свайго вопыту работы выступіла галоўны спецыяліст эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Вольга Алегаўна Пішчык.
Станоўчым вопытам супрацоўніцтва з рэгіянальнымі СМІ падзялілася падчас выступлення вядучы спецыяліст аддзела кадраў і дзяржаўнай службы Гомельскага абласнога суда Аліна Генадзьеўна Сулейка.
Аб практыцы і асаблівасцях правядзення судамі выязных судовых пасяджэнняў, а таксама іншых прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца судамі г. Мінска, асвятлення іх у СМІ расказала памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Надзея Мікалаеўна Антонік.
Для асоб, адказных за ўзаемадзеянне са СМІ, была праведзена экскурсія па будынку Вярхоўнага Суда.