Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Судзейскую супольнасць Рэспублікі Беларусь утвараюць суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, судоў агульнай юрысдыкцыі, а таксама суддзі, якія знаходзяцца ў адстаўцы.
Суддзя з’яўляецца членам судзейскай супольнасці да спынення яго паўнамоцтваў на падставах, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў.
Прыналежнасць суддзі да судзейскай супольнасці вызначаецца фактам надзялення яго паўнамоцтвамі суддзі і не патрабуе іншага пацвярджэння.
З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў
Канферэнцыі суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (г. Мінска)
Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Органы судзейскай супольнасці фарміруюцца дзеля ўмацавання судзейскай сістэмы, забеспячэння самастойнасці і незалежнасці судовай улады.
Органы судзейскай супольнасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць калегіяльна, публічна, пры няўхільным захаванні прынцыпу незалежнасці суддзяў.
Рэспубліканскі савет суддзяў, кваліфікацыйныя калегіі суддзяў арганізуюцца на аснове выбарнасці, змяняльнасці і падсправаздачнасці перад органамі, якія іх выбралі.
Падсправаздачнасць кваліфікацыйных калегій суддзяў не распаўсюджваецца на прыняцце імі рашэнняў (заключэнняў) па канкрэтных матэрыялах.
Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў Вярхоўнага Суда, кваліфікацыйныя калегіі суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (г. Мінска) выбіраюцца тэрмінам на пяць гадоў.
Датэрміновае спыненне паўнамоцтваў выбарных органаў судзейскай супольнасці не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў.