Мінскі гарадскі суд складаецца з 47 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда.
У Мінскім гарадскім судзе ўтвораны:
Кампетэнцыя суда
Мінскі гарадскі суд:
- разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- разглядае ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампетэнцыі грамадзянскія справы ў апеляцыйным парадку, крымінальныя справы ў апеляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадскіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- ажыццяўляе нагляд за судовай дзейнасцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненні заканадаўства;
- вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.