Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Мінскага гарадскога суда

Старшыня

Тупік Таццяна Віктараўна

Нарадзілася ў 1965 годзе ў г. Омску Расійскай Федэрацыі.

У 1989 годзе скончыла Маскоўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга геолагаразведачны інстытут імя С. Арджанікідзэ,

у 1997 годзе – Беларускі інстытут правазнаўства.

З 1997 года – суддзя па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Ленінскага раёна г. Магілёва;

з 2000 года – суддзя суда Ленінскага раёна г. Магілёва;

з 2006 года – намеснік старшыні суда Ленінскага раёна г. Магілёва;

з 2011 года – суддзя Мінскага гарадскога суда.

з 2016 года - намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда.

У верасні 2021 года прызначана суддзёй і старшынёй Мінскага гарадскога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

Арлоў Петр Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў г.Мінску.

У 1990 годзе скончыў Арджанікідзаўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча.

У 1996 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1997 года – суддзя Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З 2009 года – суддзя Беларускага ваеннага суда.

З 2014 года – суддзя Мінскага гарадскога суда.

У маі 2022 года прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

 

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах

  

Супрун Дзмітрый Ігаравіч

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў г.Куйбышаў Расійскай Федэрацыі.

У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2015 года - суддзя суда Партызанскага раёна г. Мінска на пяцігадовы тэрмін.

З 2018 года - суддзя Мінскага гарадскога суда на пяцігадовы тэрмін.

З 2020 года - суддзя на пяцігадовы тэрмін і старшыня суда Маскоўскага раёна г. Мінска.

У маі 2022 года прызначаны суддзёй на пяцігадовы тэрмін і намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.

Прысвоены трэці кваліфікацыйны клас суддзі.

 

 

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах

 

Рамашэўская Вольга Анатольеўна

Нарадзілася ў 1969 годзе ў г.Мінску.

У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1995 года – стажор, які выконваў абавязкі суддзі суда Фрунзенскага раёна г.Мінска.

з 1996 года – суддзя суда Фрунзенскага раёна г.Мінска.

з 2000 года – суддзя Мінскага гарадскога суда.

У кастрычніку 2020 года прызначана намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі