Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Барысаўскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб пагрозе забойствам і незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы, нашэнні боепрыпасаў і выбуховых прылад

2 сакавіка 2022  461

25 лютага 2022 года судом Барысаўскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Л. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 295, арт. 186 КК.

Абвінавачаны Л., маючы адзіны намер, накіраваны на незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў, дзейнічаючы наўмысна, незаконна набыў 99 патронаў і 2 гранаты, перавозіў, захоўваў пры сабе і па месцы свайго жыхарства да моманту іх выяўлення і адабрання.

Ён жа, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення па месцы свайго жыхарства ў г. Барысаве, падчас канфлікту, узніклага на глебе сямейна-бытавых адносін, з мэтай псіхічнага ўздзеяння, накіраванага на запалохванне жонкі, знаходзячыся ў непасрэднай блізкасці ад яе, дэманстраваў пацярпелай ручную асколачную гранату, якую ўтрымліваў у руцэ і якая згодна з заключэннем эксперта з’яўляецца прыгоднай для ажыццяўлення выбуху выбуховай прыладай прамысловай вытворчасці, начыненай тратылам, выказаўшы апошняй пагрозу забойствам, паказваючы сваім выглядам і дзеяннямі гатоўнасць да рэальнага прымянення гранаты, што ў тых умовах было ўспрынята пацярпелай рэальна, і ў яе меліся падставы асцерагацца ажыццяўлення дадзенай пагрозы.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Л. прызнаны вінаватым у незаконных набыцці, захоўванні, перавозцы, нашэнні боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), выбуховых прылад, і на падставе ч. 2 арт. 295 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады без штрафу.

Ён жа прызнаны вінаватым у пагрозе забойствам, калі меліся падставы асцерагацца яе ажыццяўлення, і на падставе арт.186 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 2 месяцы.

У сілу ч. 2 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначана абвінавачанаму Л. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без штрафу.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі