Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Магілёўскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркатычных сродкаў

3 лютага 2022  579

31 студзеня 2022 года суд Магілёўскага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да М. і Е., абвінавачаных у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 328, ч. 3 арт. 328-1 КК, Н., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 328 КК.

Абвінавачаныя М. і Е., дзейнічаючы ў складзе арганізаванай групы, у перыяд часу з сакавіка па ліпень 2021 года, згодна з адведзенымі ім ролямі, маючы намер на незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозку асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, выкарыстоўваючы ў якасці сродкаў здзяйснення злачынства мабільныя тэлефоны і іншую камп’ютарную тэхніку, незаконна набылі ў тайніку на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі альфа-PVP у буйным памеры, якое з мэтай далейшага збыту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь перавезлі на аўтобусе праз дзяржаўную мяжу і захоўвалі па месцы свайго жыхарства да канфіскацыі супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Абвінавачаны Н., знаходзячыся ў горадзе Мінску, дзейнічаючы ў складзе арганізаванай групы, маючы адзіны намер на незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і перавозку асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, атрымаў ад нявызначаных удзельнікаў арганізаванай групы звесткі аб месцы размяшчэння тайніка з псіхатропным рэчывам. У далейшым прыбыў на тэрыторыю ляснога масіву паблізу вёскі Бароўка Магілёўскага раёна, дзе забраў два палімерныя пакеты, мяркуючы, што ў іх знаходзіцца рэчыва альфа-PVP у буйным памеры. Пры гэтым Н. не давёў свой злачынны намер да канца па не залежных ад яго абставінах, паколькі непасрэдна пасля выняцця вышэйназваных пакетаў быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія падчас правядзення аператыўна-вышуковага мерапрыемства змясцілі ў тайнік муляж, падобны на канфіскаваныя ў абвінавачаных Е. і М. палімерныя пакеты, што змяшчаюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

Прыгаворам суда

абвінавачаны М. прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы псіхатропных рэчываў, здзейсненых у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, арганізаванай групай, і на падставе ч. 4 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 14 гадоў са штрафам у памеры 800 базавых велічынь, што складае 25 600 рублёў.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконным перамяшчэнні праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь псіхатропных рэчываў, здзейсненым у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, арганізаванай групай, і на падставе ч. 3 арт. 328-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў са штрафам у памеры 500 базавых велічынь, што складае 16 000 рублёў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў, абвінавачанаму М. прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 16 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 1000 базавых велічынь, што складае 32 000 рублёў.

Абвінавачаная Е. прызнана вінаватай у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы псіхатропных рэчываў, здзейсненых у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, арганізаванай групай, і на падставе ч. 4 арт. 328 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 14 гадоў са штрафам у памеры 800 базавых велічынь, што складае 25 600 рублёў.

Яна ж прызнана вінаватай у незаконным перамяшчэнні праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь псіхатропных рэчываў, здзейсненым у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, арганізаванай групай, і на падставе ч. 3 арт. 328-1 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў са штрафам у памеры 500 базавых велічынь, што складае 16 000 рублёў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў, абвінавачанай Е. прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 16 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, са штрафам у памеры 1000 базавых велічынь, што складае 32 000 рублёў.

Абвінавачаны Н. прызнаны вінаватым у замаху на незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і перавозку псіхатропных рэчываў, здзейсненых у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, арганізаванай групай, і на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 700 базавых велічынь, што складае 22 400 рублёў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 46-1 КК судом прыменена спецыяльная канфіскацыя ў даход дзяржавы трох мабільных тэлефонаў, прыналежных абвінавачаным.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі