Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Артыкулы 63, 64 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў
Судовая калегія па крымінальных справах
Судовая калегія па грамадзянскіх справах
Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці
Судовая калегія па эканамічных справах
Судовыя калегіі ствараюцца з ліку суддзяў Вярхоўнага Суда. Склад судовых калегій зацвярджаецца Пленумам па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда.
Судовыя калегіі ўзначальваюць старшыні – намеснікі Старшыні Вярхоўнага Суда.
Старшыня Вярхоўнага Суда ці першы намеснік Старшыні ў неабходных выпадках мае права прыцягваць суддзяў, якія ўваходзяць у склад адной з судовых калегій, да разгляду спраў, якія аднесены да кампетэнцыі іншай судовай калегіі вышэйшага судовага органа.
Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда ў межах сваёй кампетэнцыі разглядаюць у якасці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія і крымінальныя справы. Выключэннем з’яўляецца судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці, якая разглядае справы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў якасці суда першай інстанцыі і па новых абставінах.
Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда могуць разглядаць у межах сваёй кампетэнцыі грамадзянскія і крымінальныя справы ў апеляцыйным парадку.
Судовыя калегіі па напрамках сваёй дзейнасці вывучаюць і абагульняюць практыку судоў агульнай юрысдыкцыі, аналізуюць судовую статыстыку, распрацоўваюць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.