Склад калегіі
ШКУРДЗЮК Жанна Барысаўна, старшыня калегіі
Суддзі
ГЛУХОЎСКАЯ Галіна Іванаўна
КОЎШУН Віктар Рыгоравіч
КАЗАРЭЗАВА Раіса Віктараўна
ЛАТЫШЭВІЧ Алег Даніілавіч
ТРОСКА Алена Мікалаеўна
ЦЫСІК Іна Віктараўна
Віды грамадзянска-прававых спрэчак, якія падсудны калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці
У адносінах аб'ектаў прамысловай уласнасці (вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых ўзораў) і сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту (таварных знакаў, знакаў абслугоўвання, фірменных найменняў):
|
- іскі аб датэрміновым поўным або частковым спыненні прававой аховы таварных знакаў (знакаў абслугоўвання) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- аб спагнанні страт у сувязі з парушэннем выключнага права на выкарыстанне аб'ектаў прамысловай уласнасці;
- аб устанаўленні патэнтаўладальніка і прызнанні аб'екта прамысловай уласнасці службовым;
- аб спыненні парушэння правоў патэнтаўладальніка або ўладальніка правоў на сродкі індывідуалізацыі (таварны знак, знак абслугоўвання, фірменнае найменне);
- аб спыненні парушэння правоў на фірменныя найменні і таварныя знакі ў сетцы інтэрнэт, у тым ліку ў даменным імені;
- аб спагнанні страт або спагнанні кампенсацыі замест вяртання страт у сувязі з парушэннем выключнага права на таварны знак (знак абслугоўвання);
- аб прызнанні аўтарства;
- аб аспрэчванні аўтарства і выключэнні асобы са складу аўтараў аб'екта прамысловай уласнасці;
- аб спагнанні аўтарскай узнагароды ў сувязі з выкарыстаннем аб'екта прамысловай уласнасці;
- аб выдачы прымусовых ліцэнзій на аб'екты прамысловай уласнасці;
- аб спагнанні ліцэнзійнага ўзнагароджання і няўстойкі;
- аб скасаванні ліцэнзійных дагавораў;
- аб прызнанні несапраўднымі патэнтаў на аб'екты прамысловай уласнасці;
- аб прызнанні незаконным датэрміновага спынення дзеяння патэнта,
- аднаўленні яго дзеяння і выяўленні патэнтаўладальніка;
- аб адмове ў прызнанні прапановы рацыяналізатарскай;
- аб ануляванні дзеяння рацыяналізатарскай прапановы;
- аб спагнанні ўзнагароджання за выкарыстанне рацыяналізатарскай прапановы;
- аб прызнанні здзелкі, якая аспрэчваецца, несапраўднай і прымяненні наступстваў яе несапраўднасці;
- аб устанаўленні факта мізэрнасці здзелкі і прымяненні наступстваў яе несапраўднасці і інш.;
- аб вяртанні страт або спагнанні кампенсацыі замест вяртання страт у сувязі з парушэннем выключнага права на аб'екты прамысловай уласнасці;
- аб прызнанні дзеянняў актамі недобрасумленнай канкурэнцыі;
- скаргі на адмовы ў прызнанні прапаноў рацыяналізатарскімі;
- скаргі на рашэнні аб ануліраванні рацыяналізатарскіх прапаноў.
У калегіі падлягаюць разгляду скаргі:
- на рашэнні патэнтнага органа па выніках папярэдняй ці патэнтнай экспертыз заявак на вынаходніцтвы, а таксама па выніках экспертызы заяўкі на карысную мадэль ці прамысловы ўзор аб адмове ў выдачы ахоўных дакументаў;
- на рашэнні экспертызы па заяўках на тапалогіі інтэгральных мікрасхем аб адмове ў іх рэгістрацыі;
- на рашэнні папярэдняй экспертызы аб адмове ў прыняцці да разгляду заяўкі на таварны знак (знак абслугоўвання); на рашэнні экспертызы аб адмове ў рэгістрацыі таварнага знака (знака абслугоўвання) на падставах, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.02.1993 № 2181-ХII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання» са зменамі і дапаўненнямі; на рашэнні, прынятыя па выніках паўторнай экспертызы;
- скаргі на рашэнні патэнтнага органа па выніках папярэдняй ці патэнтнай экспертызы па сартах раслін;
- на рашэнні патэнтнага органа па выніках папярэдняй экспертызы заяўкі на прадстаўленае права карыстання геаграфічным указаннем або экспертызы заяўкі па сутнасці.
У адпаведнасці з артыкулам 359 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у прадугледжаныя спецыяльнымі Законамі тэрміны ў калегію могуць быць абскарджаны рашэнні, прынятыя Апеляцыйным саветам пры патэнтным ведамстве па скаргах на рашэнні экспертыз:
- аб адмове ў выдачы патэнта на вынаходства, прамысловы ўзор, карысную мадэль, сорт расліны, пасведчанні на тапалогію інтэгральнай мікрасхемы;
- аб адмове ў прыняцці да разгляду заяўкі на таварны знак (знак абслугоўвання);
- аб адмове ў рэгістрацыі таварнага знака (знака абслугоўвання);
- аб адмове ў прыняцці да разгляду заяўкі на прадстаўленне права карыстання геаграфічным указаннем;
- аб адмове ў прадстаўленні права карыстання геаграфічным указаннем.
Таксама могуць быць пададзены скаргі на рашэнні, прынятыя Апеляцыйным саветам па пярэчаннях:
- супраць выдачы патэнта на вынаходства, прамысловы ўзор, карысную мадэль, сорт расліны, пасведчання на тапалогію інтэгральнай мікрасхемы;
- супраць рэгістрацыі таварнага знака (знака абслугоўвання);
- супраць рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару;
- супраць выдачы пасведчання на права карыстання найменнем месца паходжання тавару.
Падлягаюць разгляду ў калегіі і скаргі на рашэнні Апеляцыйнага савета аб прызнанні або адмове ў прызнанні таварнага знака агульнавядомым на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб спыненні прававой аховы агульнавядомага таварнага знака.
Акрамя таго, у калегію можна падаць скаргі на рашэнні антыманапольнага органа - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь аб прызнанні дзеянняў па рэгістрацыі і карыстанню таварных знакаў і знакаў абслугоўвання актамі нядобрасумленнай канкурэнцыі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2013 № 94-З «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» са зменамі і дапаўненнямі.
|
У сферы аўтарскага права і сумежных правоў:
|
- аб спагнанні кампенсацыі ў сувязі з парушэннем выключнага права на аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў у адпаведнасці з артыкулам 56 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2011 № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» са зменамі і дапаўненнямі, у тым ліку па заявах, якія падаюцца ў калегію органам, што ажыццяўляе калектыўнае кіраванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў;
- аб спагнанні кампенсацыі ў сувязі з парушэннем сумежных правоў;
- аб спагнанні аўтарскай узнагароды на карысць аўтараў;
- аб скасаванні аўтарскіх і ліцэнзійных дагавораў;
- аб пакрыцці страт;
- аб аднаўленні парушанага права;
- аб спыненні парушэнняў аўтарскага права і сумежных правоў;
- аб кампенсацыі маральнай шкоды ў сувязі з парушэннем асабістых немаёмасных правоў;
- аб выключэнні са складу аўтараў;
- аб прызнанні аўтарства, аспрэчванні аўтарства і інш.
|