Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 6 “Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь”
Артыкулы 60–62 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў
СКЛАД Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Кампетэнцыя
Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь:
- разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія, крымінальныя і эканамічныя справы;
- разглядае матэрыялы вывучэння і абагульнення судовай практыкі і судовай статыстыкі, а таксама праекты пастаноў, якія выносяцца на разгляд Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- разглядае хадайніцтвы аб унясенні прапаноў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў і ў выпадку прызнання іх абгрунтаванымі ў дзесяцідзённы тэрмін са дня прыняцця адпаведных рашэнняў звяртаецца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь з прапановамі аб дачы заключэнняў у адпаведнасці з часткай другой артыкула 112 і часткай чацвёртай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
- разглядае ініцыятыўныя звароты ў парадку, прадугледжаным Прэзідыумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- разглядае пытанні арганізацыі работы судовых калегій, асобных суддзяў і апарату Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшынь і суддзяў ніжэйстаячых судоў;
- заслухоўвае старшынь судовых калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшынь ніжэйстаячых судоў аб дзейнасці адпаведна судовых калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, судоў;
- разглядае і зацвярджае рэзерв кадраў на пасады намеснікаў старшынь, суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (горада Мінска), старшынь, намеснікаў старшынь раённых (гарадскіх), спецыялізаваных судоў;
- разглядае матэрыялы аб прадстаўленні да прызначэння на пасады суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.
Па пытаннях, якія аднесены да яго кампетэнцыі, Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прымае пастановы.
Парадак работы
- Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь склікаецца Старшынёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (у яго адсутнасці – першым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь) па меры неабходнасці.
- Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь правамоцны рашаць пытанні пры наяўнасці большасці членаў Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
- Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прымаюцца адкрытым галасаваннем большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні членаў Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і падпісваюцца старшынствуючым у пасяджэнні. Члены Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь не маюць права ўстрымлівацца ад галасавання пры прыняцці рашэнняў.
- Працэсуальны парадак разгляду Прэзідыумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь судовых спраў устанаўліваецца законам.
- Парадак абмеркавання на пасяджэнні Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь пытанняў, не звязаных з разглядам судовых спраў, вызначаецца Рэгламентам Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, які прымаецца Прэзідыумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.