Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Чытайце ў часопісе "Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие". № 7/2022

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

Цэнтральнай тэмай рубрыкі “Судовая практыка” гэтага нумара абраны дагавор будаўнічага падраду. У артыкуле суддзі Вярхоўнага Суда Таццяны Міколенка паказана, якія памылкі дапускаюць бакі пры выкананні дагавораў падраду на выкананне праектных і вышукальных работ у сітуацыі, калі выканаць такія работы ў адпаведнасці з умовамі дагавора не прадстаўляецца магчымым. У публікацыі суддзі эканамічнага суда Магілёўскай вобласці Ліліі Маісеевай прадстаўлены аналіз спрэчнай сітуацыі, якая ўзнікла паміж заказчыкам і генпадрадчыкам наконт аб’ёма і якасці выкананых работ. А матэрыял суддзі эканамічнага суда Мінскай вобласці Мікалая Аксютчыка прысвечаны асаблівасцям разгляду спрэчак, абумоўленых неналежным выкананнем абавязацельстваў заказчыкамі.

Для займання прадпрымальніцкай дзейнасцю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка грамадзянін мае права прыцягваць не больш за тры фізічныя асобы па трудавых і (або) грамадзянска-прававых дагаворах. Пра наступствы парушэння адзначанага дагавора нагадаюць прыклады, прыведзеныя ў артыкуле суддзі эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Валянціна Міселюка.

У выпуску таксама прадстаўлены вынік разгляду судовай калегіяй па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда патрабавання аб спагнанні кампенсацыі за выкарыстанне мастацкага элемента ў выглядзе стылізаванай выявы.

У першым артыкуле рубрыкі “Эканамічная неплацежаздольнасць і банкруцтва” аналізуюцца прычыны, па якіх суд можа адмовіць у прыняцці заяў аб банкруцтве, якія пададзены як даўжнікамі, так і крэдыторамі (матэрыял суддзі эканамічнага суда горада Мінска Аляксея Русецкага). А ў публікацыі прадстаўнікоў эканамічнага суда Гомельскай вобласці прыведзены вынікі разгляду апеляцыйных скаргаў на вызначэнні эканамічнага суда пра заканчэнне ліквідацыйнай вытворчасці, якія ілюструюць падыходы да разгляду асобных пытанняў пры завяршэнні названай працэдуры.

Аб станаўленні і развіцці ў нашай краіне інстытута медыяцыі ідзе размова ў артыкуле галоўнага спецыяліста апарата Вярхоўнага Суда Святланы Корсакавай.  Аўтар даследуе дынаміку прававога рэгулявання медыяцыі і практыку яе прымянення, аналізуе прычыны, па якіх выкарыстанне медыяцыі на сучасным этапе не атрымала шырокага распаўсюджання.