Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Чытайце ў часопісе "Судовы веснiк". № 2/2022

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

У дадзеным нумары працягваюць публікавацца матэрыялы, прысвечаныя перспектывам уніфікацыі грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства. У артыкуле суддзі Вярхоўнага Суда ў адстаўцы Р. Філіпчык аналізуюцца палажэнні праекта адзінага працэсуальнага кодэкса, які рэгулюе судаводства па грамадзянскіх і эканамічных справах, якія гарантуюць права на судовую абарону. А матэрыял суддзі Вярхоўнага Суда А. Алешчанкі знаёміць з ключавымі палажэннямі праекта, якія тычацца пытанняў праверкі судовых пастаноў, якія не ўступілі або ўступілі ў законную сілу.

Матэрыял суддзі Канстытуцыйнага Суда В. Рабцава прысвечаны адной з навэл абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – замацаванню інстытута канстытуцыйнай скаргі, якая забяспечвае прамы доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя.

Пленум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь 31.03.2022 абмеркаваў вынікі абагульнення практыкі разгляду судамі спрэчак, звязаных з правам уласнасці на жылое памяшканне, і даў адпаведныя тлумачэнні. З асноўнымі пазіцыямі судоў знаёміць агляд у рубрыцы "На тэму Пленума".

Набліжэнне знакавых дат у гісторыі сучаснай судовай сістэмы падахвочвае нас звярнуцца да вывучэння гісторыі і вопыту беларускага правасуддзя. Для гэтай мэты ў часопісе адкрыта новая рубрыка, у якой будуць публікавацца матэрыялы, прысвечаныя станаўленню і развіццю інстытута судовай улады ў нашай краіне, яе ролі ў дзяржаўным кіраванні і месцы ў жыцці грамадства. У дадзеным нумары прапануем азнаёміцца з публікацыяй навукоўцаў Белдзяржуніверсітэта Т. Доўнар і С. Калініна аб развіцці судовай улады ў старажытных беларускіх дзяржавах і зменах, якія закранулі яе падчас судовай рэформы ХVI ст.

У рубрыцы «Праблемы, меркаванні, прапановы» суддзі Вярхоўнага Суда разглядаюць пытанні выкарыстання сучасных тэхналогій і тэхнічных сродкаў у грамадзянскім судаводстве (артыкул А. Ляўковіча), а таксама прымянення на стадыі перагляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні такой падставы для спынення справы, як вызваленне асобы ад адміністрацыйнай адказнасці пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных Асаблівай часткай КаАП (матэрыял Дз. Улогі).

У рубрыцы «Навуковыя публікацыі» беларускія правазнаўцы даследуюць асаблівасці ўстанаўлення факта заведама неэквівалентнага па кошце сустрэчнага маёмаснага прадастаўлення пры разглядзе іскаў аб аспрэчванні дагавораў куплі-продажу доляў і акцый, пагадненняў аб уступцы права патрабавання і пераводзе доўгу (артыкул к.ю.н. Дз. Міхайлава) і пытанні кадыфікацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне інтэлектуальнай уласнасці (артыкул к.ю.н. С. Лосева).